97 ГОД СА ДНЯ НАРАДЖЭНЬНЯ ЗЬМІТРАКА АСТАПЕНКІ-
ПАЭТА БЕЛАРУСКАЙ СМАЛЕНШЧЫНЫ
Беларуская Смаленшчына багатая на выбітных кампазытараў, мастакоў, літаратараў, якія нарадзіліся на бедных, але ўрадлівых на постаці абшарах. Прыкра, але большасьць сыноў і дачок Паўднёва-Заходняй Смаленшчыны не прызнавалі сябе беларусамі, не аддавалі сваіх сілаў Маці-Беларусі, не сілкавалі сваімі талентамі яе нутро. Ураджэнцы гэтай зямлі ўзбагачалі сваімі ведамі і здольнасьцямі пераважна каляніяльную культуру, якая дамінавала на той час далёка на захад ад Хіславіч і Краснага, высмоктваючы ўсё самае лепшае са сваіх “ускраін”.
Але былі й тыя смалякі, якія адчулі нутраны заклік, знайшлі ў сабе сілы голасна абвясьць на ўсе бакі пра сваю беларускасьць.
Пад нябеснай сіньню глыбокаю
У жытнёвых шнурох ля ракі
Засінелісь мяжой сінявокія
У блакітных палёх васількі.
Расьсьцілалася вокал жытнёвая
Залацістая сьпелая гладзь,
Перапёлка ў ночку ліпнёвую
Адбівала ў жытох: “падзі спаць”...
І плыла навакол задуменная,
Сьветлазорная ціхая ноч.
Межань песьні насіў сьветлазвонныя
Над лугамі ў сівых туманох.
Колькі казак і песень тых марылась,
Нават нельга і ўспомніць усіх!..
Раньнем сонейка росы крышталіла,
Углядадася ў нівы, аўсы.
Нікла цемра пад сонцам праменьнямі,
Расплываўся туман ля ракі.
І сьмяяліся зноў па-вясеньняму
У жытнёвых палёх васількі.
Так замілавана пісаў ў 1927 годзе пра родную Смаленшчыну чалавек, жыцьцё якога абавязкова стане калісь сюжэтам рамана, зьмест якога мусіць быць колькі прыгодніцкім, столькі і трагічным.
Зьміцер Астапенка – гэта, бадай, адна з самых загадкавых постацяў беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся 23 лістапада 1910 г. у сям'і настаўнікаў у Калесніках – маленькай вёсачцы, што знаходзіцца ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці. Ураджэнец Беларускай Смаленшчыны, ён яшчэ ў дзяцінстве пераехаў на радзіму свайго бацькі Емельяна. Роўна праз 15 год пасьля пераезду Зьмітрака ў Сяргееўку Шумяцкага раёна, там пабачыў сьвет яшчэ адзін пісьменьнік і вядомы смаленскі краязнаўца – Міхаіл Лубягаў, аўтар кнігі “Пад Ельняй ў сорак першым”, што робіць маленькую смаленскую вёсачку дастаткова знакавым мейсцам на мапе Смаленскага краю.
У 1929 годзе Астапенка скончыў Мсьціслаўскі пэдагагічны тэхнікум, вучоба ў якім сталася для яго пачаткам творчай кар’еры, бо менавіта тут зьявілася літаратурная група «мсьціслаўцаў» — Астапенкі, Таўбіна, Куляшова. Зьмітрок, у час вучобы ў пэдтэхнікуме, жывучы з Аркадзем Куляшовым і Юліем Таўбіным «камунай», выдаў свае першыя вершы (1926 г.), камэтай уварваўшыся ў беларускую літаратуру. Пасьля Мсьціслава быў Менск, вучоба на літаратурным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытута, праца ў рэдакцыях рэспубліканскіх газэтаў і часопісаў. У 1931-32 гг. выходзяць кнігі вершаў Зьмітрака «На ўсход сонца: Першая кніжка вершаў», «Краіне», «Абураныя», якімі ён робіць сабе імя маладога, падаючага надзеі паэта. А далей быў першы ў беларускай літаратуры фантастычны раман “Вызваленьне сілаў”, першы арышт, праца ў Нікалаеве і Маскве, другі арышт, Сібляг, сьмерць харобрых у гарах Славаччыны і ўваскрашэньне ў Маскве ў 1949-м.
Ці загінуў тады паэт, ці памёр пазьней, мы наўрад ці калісь даведаемся. Хоць тое і не вельмі прынцыпова, бо Астапенка пасьпеў такі зрабіць галоўнае ў сваім жыцьці – паслужыць сваімі нізкамі палымяных словаў на карысьць зямлі сваіх продкаў – яго Смаленшчыне.
Ян СКРЫГАН
РЭКВІЕМ
Змітрок Астапенка кватараваў у Завакзаллі непадалёк ад мяне. Аднаго разу, калі я зайшоў да яго, ён папытаўся:
— Што табе гаворыць такая назва: «Запалім люлькі»? Некалкі хвілін я падумаў. Я заўсёды любіў чужыя добрыя назвы, гэтая бясспрэчна падабалася мне. У ёй быў малюнак. Мне ўяўляўся адзінокі пакой, вечар, і за маўклівым сталом, не запальваючы святла, сядзяць даўнія сябры. Можа, пасля вялікіх дарог і доўгіх разлук яны сабраліся, каб усё дарагое кожнаму ўспомніць. Мужчынскія ўспаміны, якія праз усе выпрабаванні лёсу праносяць суровую вернасць. I ў тых успамінах абавязкова будзе вобраз жанчыны... Я так і сказаў: вельмі добрая назва.
— На вершы ці на прозу?
— На вершы. А можа, нават і на прозу. На такі суровы марскі раман.
Астапенка хадзіў па пакоі, мне здавалася, нават не вельмі мяне слухаючы. Высокі, сухатвары, узрушаны нейкаю неспакойнаю думкаю.
—Трохі ўгадаў,—сказаўён. — Пакуль што гэта нізка вершаў, але так я збіраюся назваць усю кнігу. Новую, вядома. Толькі яшчэ не ведаю, куды яна мяне завядзе... Мора, пра якое ты гаворыш, таксама мяне спакушае, якраз мне і трэба мужныя, суровыя людзі.
Невядома, па якой сувязі Астапенка раптам успомніў, як быў на граніцы з Польшчаю. Сваю «Ноч на станцыі Негарэлае».
Ах, не ў гэтым жа справа, што ёсць Беларусь
На усходзе й на захадзе!..
Справа не ў гэтым!
Гэта станцыя ставіць глухую мяжу
Для ўсяго невыказна вялікага свету!
I калі уяўляю, што там, за мяжой,
Вісне чорная ночка у колеры сажы,
Мне шкада не адной Беларусі маёй,
А падзелены свет неабсяжны.
— Ты разумееш, аж страшна, — сказаў ён сваім ціхім голасам. — Паласаты слуп, ступіў за яго, і — канец! Адзін толькі крок дзеліць свет папалам...
Нейкі пэўны час, памятаю, я заўважыў, што Астапенка мала дзе бываў, стаў задуменны, заклапочана-ўзрушаны. Мог сустрэцца твар у твар на вуліцы, але не пазнаць і прайсці міма. Мог радасна паціснуць руку, пачаць вельмі жывую размову і тут жа забыцца на яе, недагаварыць і пабегчы. У мяне ён раптам папытаўся, ці не хачу я пабыць у Германіі. Чаго? Навошта? Якім чынам?
— Ах, гэта я так сабе. Давай пойдзем да мяне, ды я табе пачытаю новыя вершы.
Але вершаў ён не чытаў, а, як толькі зачыніў дзверы, здзівіў новым пытаннем: ці хачу я пабачыць усё, што робіцца ў яго ў доме?
— Не разумею, — паціснуў я плячыма.
— Ну вось так: зараз рассунуцца сцены, і ты ўбачыш усіх жыхароў гэтага дома, можа, каторага нават за не вельмі прыстойным заняткам. Хочаш?
— Нейкая ў цябе сёння буйная фантазія.
— Чаму буйная? Нармальная! Проста ты не ведаеш, што я зрабіў вялікае адкрыццё. Я разгадаў таямніцу жыцця матэрыі, і ў маіх руках цяпер вельмі страшная сіла. Я магу ў любым парадку сінтэзаваць атамы, а значыць, маёй волі няма канца. Магу ўсюды быць, усё знаць, усё бачыць, лёгка разбураць усё тое, што чалавеку на шкоду, і гэтак жа лёгка аднаўляць. Калі яно трэба.
Я паглядзеў на Астапенку з няяснаю трывогаю. Падобных жартаў ад яго я ніколі не чуў, і калі гэта жарт, то дзеля чаго ён? Астапенка хадзіў па пакоі мяккаю, украдліваю хадою, раптам як бы заспяшаўшыся. Твар сухі, рэзка акрэсленыя губы, прамы нос, нешта татарскае ў сківіцах. У чорных, тонка прычэсаных валасах акуратны, цвёрды прабор з правага боку. ,
— Ну што, паверыў? — суняўся ён перада мною. Вочы цёмна-карыя, вузкія, бадай што да самых зрэнкаў прыкрыты млявымі павекамі. I таму, што яны так прыкрыты, у іх вечна тоіцца нешта як бы не зусім табе даверанае. Папытаўся і дазволіў паявіцца на губах хітраватай, таксама скупой, усмешцы. — Ты як хочаш, а я павінен верыць, бо іначай у мяне нічога не выйдзе. Пішу раман,— паясніў ён. — Першая частка ўжо гатова. Хачу даць назву «Вызваленне сіл», а можа, яшчэ перадумаю... Тайну атама адкрыў не я, а мой герой, і сваім сакрэтам ён хоча знішчыць стары свет. I ўжо колькі часу, як я сам сябе баюся, усё здаецца, што не ён, а я валодаю гэтаю страшнаю тайнаю.
Ён сеў у крэсла і бегла расказаў некалькі эпізодаў. Усе падзеі развіваюцца ў Германіі, дзе на той час пачынаў асталёўвацца фашызм. Мяне, памятаю, дзівілі не сюжэтныя ходы, самыя неймаверныя па страхаце і смеласці, а тое, што герой найдасканалейшым чынам ведаў Берлін. Вуліцы, плошчы, помнікі, службовыя цэнтры, глухія куткі. Ведаў, як прайсці да іх найкарацейшым спосабам. Ведаў, якім ліфтам і на які наверх падняцца, каб з некім пабачыцца ці заблытаць сляды.
— Чакай, — перапыніў я яго, — горад ты таксама выдумляеш? Бо калі чытацьме немец, то адразу зловіць цябе на падмане.
Зноў па Астапенкавых губах прабегла лёгкая хітраватая ўсмешка.
— Калі б мяне скінулі з неба ўночы ў любым пункце і сказалі, што трзба пайсці ў нейкі другі любы пункт, я зрабіў бы гэта лёгка, ні ў кога не пытаючыся, — сказаў ён. — Берлін я ведаю, як самы прававерны берлінец, ніколі там не бываўшы.
...Трыццаць другі год быў вельмі цяжкі. Бывала, па дарозе дадому, пачынаючы ад Віленскага рынку і да самага вакзала, усю восень я бачыў, як уздоўж тратуараў, уціскаючыся ў цень ад дамоў ці агароджаў, масціліся маўклівыя, зняможаныя людзі, найбольш жанкі, або цэлымі сем'ямі, з дзецьмі, параскладаўшы на доле ўвесь свой скарб: коўдры, ручнікі, падушкі, вышываныя строі, каптуры, сувоі палатна — выбірай што хочаш, толькі дай кавалак хлеба, ці круп, ці збажыны. То быў засушлівы год, асабліва на Украіне. Нялёгка было і ў нас.
Зайшоў неяк тае восені да мяне Астапенка. Мы заседзеліся доўга. Пара было ісці ў горад, каб дзе павячэраць. Але Астапенка сказаў, што атрымаў з дому пасылку, і запрасіў да сябе.
— Я пайду папрашу гаспадыні, каб яна чаго згатавала — бульбы падсмажыла ці яечню спякла. Ну, а да чаю ёсць сала, масла. Так што ты праз паўгадзінкі прыходзь. Роўна праз паўгадзіны, — паўтарыў ён і пайшоў сваею дробнаю мяккаю хадою.
Праэ паўгадзіны я быў у Астапенкі, але дзверы ў яго пакой не адчыніліся. У цёмны калідор выглянула гаспадыня і сказала, што Змітрака дома няма.
— Быў, забягаў толыкі што, — паясніла яна.—Палажыў свае кніжкі і паперы і некуды скоранька пабег.
Я пастаяў хвілін колькі каля брамкі і ціха пабрыў у горад. Перайшоў вузкі доўгі масток над чыгуначнымі пуцямі, Прывакзальную плошчу, колішні Віленскі рынак, перароблены ў сквер, з яшчэ маладымі кволымі дрэўцамі. Жоўты свежы пясок на дарожцы перасыпаўся пад нагамі. 3 вуліцы Карла Маркса павярнуў на Урыцкага і застыў, здзіўлены. На рагу стаяў Астапенка і, выцягнуўшы шыю, паверх людскіх галоў некуды далёка ўзіраўся.
— Змітрок! — гукнуў я.
Ён пудка зірнуў на мяне, шырока здзівіў вочы і схапіўся за галаву.
— Божачка мой, — сказаў ён, — памарока нейкая найшла на мяне. Гэта ж ты быў у мяне?
— У цябе.
— Ну от жа — як пярун спаліў памяць. Разумееш, мне трэба тут аднаго чалавека сустрэць, —ён вінавата ўсміхнуўся, —успомніў, прыйшоўшы ад цябе. Ну і пабег, і, мабыць, спазніўся...
Ен зноў выцягнуў шыю і заклапочана азірнуў вуліцу. I нават не заўважыў, калі я яго пакінуў.
Потым я бачыўся з Астапенкам пры акалічнасцях іншых. Мы былі ў Сібіры. Аднаго разу ён зайшоў да мяне ў барак, падсеў на нарах, худы, знябыты, у вачах тузаўся адчай. У змроку слабенькіх рэдкіх лямпак сама што раздавалі вячэру. Вядома, неважнецкую, але ў Астапенкі і гзтага не было: ён на работу не хадзіў. Поліўку я з'еў сам, а рыбкаю і драбком цукру падзяліўся.
— Што ты сабе думаеш, Змітрок? — сказаў я яму. — Гэтак жа можна і зусім згібець.
Астапенка паглядзеў на мяне сваімі цёмна-карымі вачмі і ціха, каб не чулі суседзі, сказаў:
—Я ўжо другі раз ем выгнанніцкі хлеб, дакуль жа можна? Я мушу нешта зрабіць. Заняцца нечым больш карысным і важным... Доўга я тут не буду ўсё роўна. Хочаш разам?..
Мне здалося, што я правільна зразумеў яго, і, каб перасцерагчы далейшыя ўдакладненні, сказаў, што гэта жарты дурныя. Найпершае, што мне трэба, дык гэта тое, каб давесці, што я не вінаваты, а дзеля гэтага я павінен быць жывы.
— Не, дык я не пра ўцёкі, — раптам весела ён разрагатаўся.
Па нядоўгім часе нашу цяслярскую брыгаду пасадзілі ў дзве машыны, прыкрылі ад марозу брызентам і павезлі на другія будоўлі. 3 Астапенкам я нават не пабачыўся.
Пачуў я пра яго ўжо толькі ў Мінску. I зразумеў, якой карыснай і важнай работы ён шукаў сабе. Ён зрабіў так, як некалі і намысліў на тых далёкіх сібірскіх нарах. Мяне здзівіла не толькі смеласць учынку, а і веліч яго. Як, якім чынам ён умудрыўся тайна папасці на той бок фронту, у варожы тыл? Загінуў ён, выконваючы партызанскае спецзаданне. Мне ўспомніўся і той вечар, калі чытаў ен «Ноч на станцыі Негарэлае», і той боль, што свет падзелены папалам.
На сцяне ў Саюзе пісьменнікаў вісіць белая мармуровая дошка з прозвішчамі, напісанымі залатымі літарамі, усіх тых, хто ў Айчынную вайну аддаў сваё жыццё за бацькаўшчыну. Сярод іх і імя Змітрака Астапенкі. Як шкода, што невядома яго магіла, каб можна было схадзіць да яе і зрабіць тое, чаго не ўдалося пры жыцці, — развітацца з ім.
1970 г .
"Ми тривожим атмосферу, атомне ядро і сферу" П. Тычына ( ўкр. )
Сяргей Іванавіч Грахоўскi
Успамiны. Публiцыстыка
ГАЛОЎНАЯ
ВЕЧНЫ ПАДАРОЖНЫ (А.Куляшоў)
А як не будзе гэтага п а с л я ?
А. Куляшоў
Трывалей за ўсё застаюцца першая і апошняя сустрэча. Калі часта бачымся з нашымі сучаснікамі, пазначанымі вялікім талентам, амаль ніколі не думаем, што яны і цяпер належаць будучыні. А праз гады пачнем успамінаць кожную рысачку, кожнае слова, у самым звычайным шукаць глыбокі сэнс, і многае не збярэм з таго, што страчана назаўсёды.
У век такіх шырокіх тэхнічных магчымасцей мы да крыўднага мала ствараем кінематаграфічных і фанаграфічных дакументаў пра нашых славутых пісьменнікаў. Толькі некалькі недасканалых фрагментаў на кароткае імгненне ўзнаўляюць вобразы Купалы і Коласа, а Бядулю, Гартнага, Чорнага, Галавача, Самуйлёнка, Зарэцкага, Чарота ніхто ніколі не ўбачыць на экране, не пачуе іх галасы. Нават пасля нашых самых блізкіх сучаснікаў: Лынькова, Куляшова, Мележа, Пестрака, Астрэйкі, Бялевіча, Лось, Карпава, Хадкевіча, Маўзона, Сабаленкі, непаўторнага Дубоўкі — вельмі мала, а то і зусім нічога не засталося ў фондах нашых фільматэк і фанатэк.
Застаецца адзінае — памяць. А яна недасканалая, хісткая і вельмі ж суб'ектыўная. Вось і трэба спяшацца, каб і яна не згасла, каб час назаўсёды не сцёр вобразы выдатных пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, музыкантаў.
У мяне каторы ўжо час ніяк не праходзіць самы пякучы і няўцешны боль — нечаканая і недарэчная страта Аркадзя Куляшова. Мы яшчэ не ўсе і не поўнасцю ўсвядомілі і адчулі, каго мы страцілі ў яго асобе.
Я зноў і зноў перачытваю яго кнігі, імкнуся дайсці да глыбіняў яго паэтычнай мудрасці, спасцігнуць вышыні яго майстэрства, сілу і веліч духу.
Не веру я ў той вечны дом, мой шлях!
Я падарожны, як і ўсе, бясспрэчна,
Хай немагчыма, але вечна, вечна
Быць я хацеў бы у цябе ў гасцях.
Я знаю, каб памёршыя знайшлі
Зваротную дарогу ў свет зялёны,
То адбівалі б толькі ёй паклоны,
Маліліся б шляхам сваёй зямлі.
Цытую першае, што трапіла на вочы. Чытаю, перачытваю і думаю, адкуль узялася такая глыбіня і сіла, такая шырыня перакананняў, такая чыстая і звонкая паэзія ў кожным вершы, у кожнай паэме.
А паэт Куляшоў пачынаўся на маёй памяці. Першыя вершы, як тады было модна, падпісваў псеўданімам. Аднойчы рэдактар колішняга часопіса «Малады араты» параіў юнаму паэту наогул пакінуць пісаць вершы. Імя таго родактара даўно і назаўсёды забылася, а паэмы і вершы Аркадзя Куляшова сталі здабыткам еўрапейскай паэзіі. Пройдуць гады, а яны будуць хваляваць, радаваць і непакоіць мільёны сэрцаў. Куляшоў ужо «Сцягам брыгады» стаў у шэраг класіка
савецкай літаратуры, быў эталонам патрабавальнасці, пісьменніцкага Сумлення, узняўся да вышэйшай адзнакі на шкале якасці паэзіі.
Мы з ім не былі блізкімі сябрамі, але ведалі адзін аднаго больш за паўстагоддзе. 3 1927 года я завочна перапісваўся з Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам. Праз некаторы час яны мне паведамілі, што Мсціслаўская літаратурная сям'я папоўнілася здольным маладым паэтам: з Самацеевіч прыехаў і паступіў у педтэхнікум Аркадзь Куляшоў. Мы з ім абмяняліся некалькімі лістамі, але перапіска не завязалася. Часцей пра яго поспехі пісаў мне Юлі Таўбін. Увесну 1930 года я прыехаў у Мінск, зайшоў у шэра-зялёны дом на Савецкай вуліцы, каб паглядзець на жывых пісьменнікаў. Неўзабаве ў вестыбюль (а дакладней — сенцы) пісьменніцкага дома імкліва ўбег невысокі, у ладным карычневым гарнітуры і капелюшы, у гальштуку, а міндаліны цёмных вачэй нечым нагадвалі Пастарнака, Юлі Таўбін. Я адразу яго пазнаў па здымках. Калі сказаў пра сябе, ён горача павітаўся, але ўсё ж пазіраў на малодшага за сябе хлапчука з бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната з узгорка сваёй славы: ён шмат друкаваўся і выдаў першую кніжку «Агні».
Пасля звычайных роспытаў азірнуўся і сказаў, што зараз павінны прыйсці «Аркаша і Міця». Ён тады разам з Астапенкам і Куляшовым жыў у прыватным пакойчыку на вуліцы Розы Люксембург. Тры мсціслаўцы былі амаль неразлучныя. У тыя гады вуліца Люксембург была своеасаблівым беларускім Парнасам: там кватаравалі Пятро Глебка, Таўбін, Астапенка, Куляшоў, Сяргей Дарожны, Віктар Казлоўскі, Лужанін і цэлая чарада маладзейшых паэтаў наймала пакойчыкі і катушкі ў мінскіх чыгуначнікаў і рамеснікаў за пераездам.
Не паспелі мы з Таўбіным перакінуцца некалькімі словамі, як увайшоў высокі, з прыкметнымі азіяцкімі рысамі твару, шчыгульна апрануты Змітрок Астапенка і невялічкага росту, амаль хлопчык (ды і было яму тады ўсяго 16 гадоў), у злінялым рудзенькім палітончыку і ў куб
анцы з цыратовым верхам, светленькі, з пульхнаю верхняю губою Аркадзь Куляшоў.
Стаяць пасярод калідора было нязручна, і мы зайшлі ў пустую залу, застаўленую клубнымі крэсламі.
Сонца біла ў вокны. У кашлатым палітоне і кубанцы Кўляшову, відаць, было горача. Я звярнуў увагу на яго тонкія, пажоўклыя ад тытуню пальцы. Ён спрытна скручваў цыгарку і прагна зацягваўся махорачным дымам. Мае даўнія знаёмыя, якіх я бачыў упершыню, распытвалі, хто пасля пераезду ў Мінск Лынькова і Мікуліча яшчэ з літаратараў застаўся ў Бабруйску. Куляшова асабліва цікавіў Аляксей Зарыцкі. Я расказваў, што мы разам працуем у беладрэўным цэху дрэваапрацоўчага камбіпата, часта бачымся на сходах белаппаўскай філіі, часам ён прыходзіць у наш «літаратурны інтэрнат» (жылі мы, чатыры пачынаючых пісьменнікі, у адной кватэры на Мінскай вуліцы), а ў часе абедзенных перапынкаў я забягаю да Зарыцкага ў сушылку. Там заўсёды цёпла і ўтульна, а галоўнае — можна пагартаць свежыя зборнікі Багрыцкага, Сяльвінскага, Лугаўскога, Ціханава, паслухаць новыя вершы матарыста, дасведчанага, хоць і крышку скептычнага Лёшы Зарыцкага.
Юны Куляшоў вылучаў яго з бабруйскіх паэтаў тае пары. Яму імпанавалі рамантыка і натуральнасць эпічнай плыні паэзіі Зарыцкага.
Тады ж Аркадзь Куляшоў падарыў мне сваю першую кніжку «Росквіт зямлі». Пісалася яна рынаццаці-чатырнаццацігадовым падлеткам.
У асобе Куляшова і тады праглядалася вялікая будучыня выдатнага паэта. Яго хваляваў лёс Зямлі, Чалавецтва, інтуітыўна ён прадчуваў недалёкую будучыню касмічнай эры. А яго бліжэйшы друг Змітрок Астапенка ў пачатку 30-х гадоў надрукаваў раман «Вызваленне сіл» аб атамнай энергіі, пра якую тады яшчэ ніхто і не чуў. Непадзельнай часцінкай матэрыі лічылася малекула, а вось малады беларускі паэт прадбачыў новыя гарызонты айчыннай навукі. Шкада, што да гэтага часу раман Астапенкі не даследаваны і не перавыдадзены. Ён быў бы цікавы не толькі для гісторыкаў літаратуры, але і для аматараў фантастыкі. Але я, здаецца, крыху збочыў.
С.Грахоўскі (Зб.“Так і было” 1986г.)
Тайны Змитрока Астапенко
Немного в истории белорусской литературы личностей столь же загадочных, как этот поэт.
На протяжении своей недолгой (а может, и долгой?) жизни он несколько раз исчезал — и появлялся в неожиданных местах, приводя в недоумение биографов.
Этот худощавый тихий человек с темно-карими глазами сегодня почти не вспоминается — ну разве что его произведения включают в антологии...
раторов.
"Мсцiслаўцы" и "ТАВIЗ"
Он был не совсем типичным представителем своей писательской генерации — те в основном простые деревенские пареньки, приходившие на рабфак, как герой повести Якуба Коласа "На прасторах жыцця" Степка, в обносках, с худыми узелками в руках. Змитрок Астапенко был сыном учителя из Смоленской губернии, то есть вырос в образованной среде. Поступил в Мстиславский педагогический техникум — по тем временам весьма престижное заведение. Там и создалась литераторская группа "Мсцiслаўцы" или, как их еще называли, "Амсцiслаўская плеяда" — Змитрок Астапенко, Аркадий Кулешов и Юлий Тавбин. Как писал критик Рыгор Березкин, "Яны былi неразлучныя, i бачылi iх заўсёды разам... Многае звяртала на сябе ўвагу ў гэтай садружнасцi: бескарыслiвая ўлюбёнасць пачынаючых вершатворцаў у абранае iмi вясёлае i цяжкое рамяство, iх шчырая, хоць i трохi наiўная, вернасць высокаму культу сяброўства..."
После окончания техникума Змитрок Астапенко получил должность в Книжной палате и продолжил учебу на литературном отделении педагогического института.
1930 год. Минск, столица... Бурная литературная жизнь. Змитрок попадает в объятия богемы, становится членом шуточного общества "ТАВIЗ" — "Таварыства аматараў выпiць i закусiць". Собирались "тавiзаўцы" на квартире Михася Багуна, иногда в шашлычной по Комсомольской улице или в пивнушке по Советской, совсем редко — в ресторане Дома писателя.
Читали друг другу стихи, спорили... Первое стихотворение Змитрок напечатал уже в 16 лет... Его поэтические сборники появляются один за другим: "На ўсход сонца", "Краiне", "Абураныя". Астапенко входит в "Маладняк", затем — в БелАПП. На творческом вечере БелАППа 5 февраля 1931 года Астапенко критикуют за "панаванне iнтымных матываў i захапленне прымiтывам сялянскага жыцця". В 1933-м вычеркнут из издательских планов его сборник "Як шум дажджу" — на рукописи останется надпись "Забраковано". Астапенко участвует в Первом всесоюзном съезде польских писателей — он прекрасно владел польским. И... планирует побег в Западную Белоруссию, где "писатель может писать, что ему хочется, а не исполнять социальный заказ партии" (так доложит "в органы" кто-то из агентов). А еще согласно агентурным доносам на квартире Астапенко "собирались писатели... для прослушивания по радио заграничных передач белогвардейцев-эмигрантов".
Портрет в интерьере
Алексей Зарицкий оставил такой портрет поэта: "Змитрок Астапенко, худощавый такой и темноволосый парень, интересовался физикой: он собирался писать приключенческий роман о расщеплении атома. Еще Змитрок изучал немецкий и польский языки. Читал в оригинале Гейне и Мицкевича..." Ян Скрыган, который квартировал неподалеку, в "завакзаллi", стал замечать, что Астапенко как-то изменился, ходил задумчивый, при встречах мог не узнать...
А потом произошел странный разговор. Астапенко спросил Яна, не желает ли тот побывать в Германии. Вопрос звучал, мягко говоря, провокационно.
— Ах, гэта я так сабе. Давай пойдзем да мяне, ды я табе пачытаю новыя вершы.
Але вершаў ён не чытаў, а, як толькi зачынiў дзверы, здзiвiў новым пытаннем: цi хачу я пабачыць усё, што робiцца ў яго ў доме?
— Не разумею, — пацiснуў я плячыма.
— Ну вось так: зараз рассунуцца сцены, i ты ўбачыш усiх жыхароў гэтага дома, можа, каторага нават за не вельмi прыстойным заняткам. Хочаш?
— Нейкая ў цябе сёння буйная фантазiя.
— Чаму буйная? Нармальная! Проста ты не ведаеш, што я зрабiў вялiкае адкрыццё. Я разгадаў таямнiцу жыцця матэрыi, i ў маiх руках цяпер вельмi страшная сiла. Я магу ў любым парадку сiнтэзаваць атамы, а значыць, маёй волi няма канца. Магу ўсюды быць, усё знаць, усё бачыць, лёгка разбураць усё тое, што чалавеку на шкоду, i гэтак жа лёгка аднаўляць. Калi яно трэба.
Я паглядзеў на Астапенку з няяснаю трывогаю. Падобных жартаў ад яго я нiколi не чуў, i калi гэта жарт, то дзеля чаго ён? Астапенка хадзiў па пакоi мяккаю, украдлiваю хадою, раптам як бы заспяшаўшыся. Твар сухi, рэзка акрэсленыя губы, прамы нос, нешта татарскае ў скiвiцах. У чорных, тонка прычэсаных валасах акуратны, цвёрды прабор з правага боку.
— Ну што, паверыў? — суняўся ён перада мною. Вочы цёмна-карыя, вузкiя, бадай што да самых зрэнкаў прыкрыты млявымi павекамi. I таму, што яны так прыкрыты, у iх вечна тоiцца нешта як бы не зусiм табе даверанае. Папытаўся i дазволiў паявiцца на губах хiтраватай, таксама скупой, усмешцы. — Ты як хочаш, а я павiнен верыць, бо iначай у мяне нiчога не выйдзе. Пiшу раман, — паяснiў ён. — Першая частка ўжо гатова. Хачу даць назву "Вызваленне сiл", а можа, яшчэ перадумаю... Тайну атама адкрыў не я, а мой герой, i сваiм сакрэтам ён хоча знiшчыць стары свет. I ўжо колькi часу, як я сам сябе баюся, усё здаецца, што не ён, а я валодаю гэтаю страшнаю тайнаю.
Когда Астапенко зачитал гостю отрывки из своего нового произведения, того удивило, насколько подробно описаны улицы и закоулки Берлина. На замечание — а вдруг уличат в неточности? — Астапенко уверенно ответил:
— Калi б мяне скiнулi з неба ўночы ў любым пункце i сказалi, што трэба пайсцi ў нейкi другi любы пункт, я зрабiў бы гэта лёгка, нi ў кога не пытаючыся... Берлiн я ведаю, як самы прававерны берлiнец, нiколi там не бываўшы.
Он не раз утверждал о таких своих способностях — будто в мыслях летает на придуманном им аэроплане по чужим странам, может на том аэроплане приземлиться в любой столице мира и знает их, как свои пять пальцев. Предлагал: "Хочаш, я нарысую табе план любой сталiцы свету, з назвамi плошчаў, вулiц?"
Сколько в этом было от фантазии, сколько от реальных сверхспособностей — кто знает?
Первая часть романа "Вызваленне сiлаў" была напечатана в 1932 году в журнале "Маладняк".
http://3force.info/belorusskaya_kuljtura/...
Поиск: © Вячеслав Настецкий, 2013
Да и при жизни особо не митинговал, не эпатировал публику — правда, его всегда называли при перечислении "звездных имен" молодых литераторов.
Один из первых белорусских научно-фантастических романов. Первая часть появилась в журнале «Маладняк» в 1932 году (№№ 7, 8). В 1933 году автор арестован по делу «Беларускай народнай грамады» и получил три года исправительных работ. Едва вышел на свободу — в 1936 году второй арест. Очевидцы рассказывают, как во дворе минского НКВД горели костры, улетали вместе с дымом в том числе и рукописи, изъятые у врагов народа. Так что вторая часть романа не появилась, и вряд ли мы узнаем, как планировал автор завершить сюжет, брошенный едва ли не на полуслове. Поэтому и претензии трудно предъявлять. Текст-то клочковатый, сюжетные линии связаны на живую нитку, научно-фантастическая линия больше напоминает мистификацию, но, может, как раз во второй части и нитки были бы подобраны, и прибор разрушительной силы явился бы во всей красе, а не в виде муляжа, наскоро собранного весёлыми берлинскими студентами, и вообще всё засверкало бы? Кто знает...
http://fantlab.ru/work359526